Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка, штогадовае пасланьне. Першыя рэакцыі


Радыё Свабода Лукашэнка выступіў з пасланьнем на супольным паседжаньні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, на якое былі запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня.

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі адносна гандлёвага экспарту Беларусі ў Эўразьвяз і Расею камэнтуе эканаміст Леанід Злотнікаў:

"У апошнія гады амаль палову нашага экспарту ў краіны Эўразьвязу складалі нафтапрадукты. І нават болей за палову. Таму можна лічыць, што высокая доля Эўразьвязу ў нашым экспарце залежыць ад Расеі. І гэты пэрыяд заканчваецца. Наш экспарт зьнізіўся, і можна чакаць, што й надалей будзе зьніжацца. І ўсё стане на свае месцы. Расея была й будзе асноўным рынкам збыту нашай тэхнікі, перапрацоўчай прамысловасьці. Яна толькі коштам экспарту нафтапрадуктаў перастала, на 2-3 гады, быць нашым асноўным рынкам збыту. Але яна застаецца рынкам, адкуль мы бярэм сыравіну, прамежкавыя тавары і г.д."



*** Штогадовае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу

Перад сваім выступам Аляксандар Лукашэнка прапанаваў хвілінай маўчаньня ўшанаваць памяць першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.

Зьнешнепалітычныя вэктары

"Альтэрнатывы дачыненьням з Расеяй не існуе", – заявіў Лукашэнка. Сярод замежнапалітычных прыярэтытаў - Украіна, Азэрбайджан, Казахстан, Кітай. Першае месца ў гандлі займае Эўразьвяз, а не Расея. “Мы наўмысна да гэтага ішлі”.

Абарона

“Калі альянсы разгортваюць вайсковыя базы ля нашых межаў, будзем мацаваць абароназдольнасьць”:



“Мы вымушаныя надзяліць вялікую ў разьвіцьцю абароны... Мы зацікаўленыя ў нармальных адносінах з Эўразьвязам і ЗША. ... Мы паставілі надзейную заслону на шляху наркатрафіку і гандлю людзьмі... Мы гатовыя абмяркоўваць любыя тэмы... Але трэба захаваць узаемны дыялёг. Нам не патрэбныя інспэктары ды іншыя кантралёры”

“Мы не стаім з працягнутай рукой. Ва ўзаемаадносінах з ЗША і Эўразьвязам мусіць быць раўнапраўе”.

Нафта

“Эканоміка ня можа залежаць ад аднаго пастаўшчыка вуглевадародаў. У нас добрыя дачыненьні з Вэнэсуэлай, Іранам, Азэрбайджанам. Нам важна, каб мець сваю нафтаздабычу ў гэтых краінах. Мы не застрахаваныя ад крызісаў, які адбыўся зімой”.

- урад ня будзе фундаваць нафтаперапрацоўчую галіну. Лукашэнка заклікаў кіраўніцтва нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў самастойна выходзіць з крызісу:



“Будаўніцтва АЭС – фактар нацыянальнай бясьпекі”

Лукашэнка заклікаў апазыцыю "не рабіць не гэтым палітычны капітал".



“Мы пабудуем уласную АЭС. Так званая апазыцыя ўжо адстала ад таго меркаваньня народу, якое ўжо існуе. Мы і так ужо абкружаныя АЭС. У Беларусі будзе самы бясьпечны варыянт АЭС з самымі новымі тэхналёгіямі. АЭС – гэта гарантыя энэргабясьпекі краіны. Паўтору чарнобыльскай трагедыі ня будзе. Хто будзе будаваць АЭС? Не хацелася б залежаць ад РФ у будаўніцтве АЭС. Гэта будзе адкрыты конкурс. Прыярытэт будзе аддадзены цане і якасьці”.

Пра хабар і рахункі за мяжой

“Мне бяз сэнсу (даваць хабар). Мне за 13 гадоў ніхто не прынёс ніякіх грошай і не паклаў на стол, не прынясе і не пакладзе. Калі б такое было, ужо б расьпісалі, размазалі па ўсіх сьценках ад Захаду да Ўсходу. Калі ўжо Буш там шукаў мае рахункі, дагэтуль знайсьці ня можа. Ну, калі Буш не знайшоў, то наўрад ці хтосьці знойдзе, калі яны нават былі”.



Лукашэнка скончыў выступ словамі: “Мы здатныя дасягнуць эўрапейскага ўзроўню жыцьця”. Адразу ж спынілася тэле- і радыётрансьляцыя. На пытаньні дэпутатаў Лукашэнка адказвае за зачыненымі дзьвярыма.
XS
SM
MD
LG