Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 23 красавіка


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва

Удзельнікі форумаў парталу сёньня гавораць пра сьмерць першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.

“Ёсьць за што сказаць “дзякуй” чалавеку. Няхай зямля яму будзе пухам”.

“Шкада мужыка. Шмат пра яго казалі, але гэта лёс усіх прэзыдэнтаў”.

“Пра мёртвага альбо добра, альбо нічога. Нічога”.

“Вечны супакой яму... Няхай залічацца яму справы добрыя... Няхай даруюць яму ягоныя грахі – наўмысныя й ненаўмысныя”.

“Шкада, шмат зрабіў для Расеі добрага, шмат дрэннага, але свой сьлед у гісторыі пакінуў. Моцная ды неардынарная асоба”.

Палітоляг Аляксандар Фядута піша пра Барыса Ельцына: “У той, ельцынскай Расеі ствараліся мільярдныя капіталы. Там адчыняліся незалежныя газэты і тэлеканалы. Там рэгістраваліся партыі й рухі. І ўсе крытыкавалі Ельцына, білі Ельцына, прыніжалі Ельцына. А ён стаяў – агромісты, які здолеў завершыць справу некалькіх пакаленьняў савецкіх дысыдэнтаў – і моўчкі ўсьміхаўся... Мы шмат чым яму абавязаныя. У тым ліку, Віскулёўскімі пагадненьнямі. Свабодай, якой ня здолелі распарадзіцца”.

На сайце Праўнік можна прачытаць такую навіну: “Міжнародная Тэалягічная Камісія Ватыкану прыйшла да высновы, што ёсьць ўсе падставы спадзявацца на тое, што немаўляткі, якія памерлі да хрышчэньня, трапляюць у рай. 20 красавіка было абнародаванае спавешчаньне, у якім камісія адзначае, што папярэдняя канцэпцыя, згодна зь якой душы неахрышчаных немаўляткаў адпраўляліся ў Лімб, памежную вобласьць пекла, дзе таксама знаходзяцца душы праведнікаў, якія памерлі да Прышэсьця, увасабляе вельмі абмежаваны погляд на ўваскрашэньне. Выратаваньне немаўлятак, якія памерлі да хрышчэньня, набыло асаблівую важнасьць у сьвеце пасьля павелічэньня колькасьці выпадкаў такой сьмерці, што, у сваю чаргу, тлумачыцца ростам абортаў і сьмерцяў немаўлятак, якія нарадзіліся ў непрактыкуючых каталікоў”.

Kamrushepa зьмяшчае падборку пэрлінаў ад студэнтаў-філёлягаў. Кур''ёзныя выказваньні сабраныя цягам зімовай сэсіі 2006 году.

«Дульсінетто Боская. Думаю, падказак ня трэба? Відавочна ж, што гэта другое імя Беатрычэ, з-за каханьня да якой, як мне пісалі ў іншай групе, звар’яцеў Док Кіхот. Роман о Лизе. Ну гэта проста: “Роман о Лисе”. Трагейзер (пісаў, мабыць, пераважна трагедыі);

Хайгейзер (напэўна, на папярэднім занятку пра Хайдэгера слухалі);

Вандэргейзер (нават не растлумачу, можа, з Вальтэрам фон дэр Фогельвайдэ скантамінавалі). Ну што, здагадаліся? Ага, Тангейзэр. Лэ о жвавасьці. Паколькі Лэ, то, канешне – Марыя Французкая “Лэ о жимолости”. Лопэ дэ Вега пісаў пьесы ў стылі “Прощай, шпаги”. Вось так, проста згубленае пры адкрыцьці Новага сьвету пакаленьне; Хэмингуэй 16-га стагодзьдзя - пьесы “плаща и шпаги”. Троцеванское ущелье; Трансильванская пещера. А так абазвалі няшчасны Рансэваль. І інфармацыя для роздуму: Чаму Трыстан і Ізольда пакахалі адзін аднаго? – Пілі разам (І галоўнае ж, сьвятая праўда)”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG