Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хакеісты не паедуць на расейскі чэмпіянат


Радыё Свабода, Менск Беларуская хакейная каманда ня будзе браць удзелу ў чэмпіянаце Расеі.

Такое рашэньне сёньня прынята падчас нарады ў кіраўніка Беларусі.

Паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, падчас абмеркаваньня былі выказаны розныя пункты гледжаньня адносна магчымага ўдзелу Беларусі ў расейскім чэмпіянаце. Аднак сапраўды важкіх аргумэнтаў на карысьць такога рашэньня, не было.
XS
SM
MD
LG