Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” паскардзіліся ў суд


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” падалі скаргу ў Маскоўскі суд Менску на рашэньне Менгарвыканкаму. Нагадаем, улады дазволілі правядзеньне акцыі ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў.

Адзін з заяўнікаў Юрась Зянковіч сказаў:

“Мы лічым, што Менгарвыканкам парушыў дзейнае заканадаўства, якое патрабуе ўзгадняць фармат, месца, час правядзеньня акцыі з арганізатарамі. Гэта зроблена не было. У судзе нам сказалі, што дзеля таго, каб прыняць скаргу неабходная прысутнасьць чатырох чалавек, а прысутнічалі я і намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Альбо мы павінны адпраўляць скаргу па пошце. Паколькі пошта знаходзілася праз сьценку ад кабінэта судзьдзі, то мы выйшлі ў суседні пакойчык і адправілі па пошце гэту скаргу”.

Заяўнікі патрабуюць прыняць меры па выкананьні скаргі ў выглядзе прыпыненьня рашэньня Менгарвыканкаму, які забараніў шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Акадэміі навук. Паводле спадара Зянковіча, у суда няма падстаў не задаволіць гэта патрабаваньне.

Заўтра а 12-й гадзіне заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” разам са старшынём аргкамітэту Іванам Нікітчанкам і лідэрамі палітычных партый правядуць прэсавую канфэрэнцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG