Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “Палітыка дзяржавы давяла да ўкрыцьця праўды пра Чарнобыль”


Алесь Дашчынскі, Менск Лідэр аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што возьме ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”, які пачнецца ў Менску 26 красавіка ад плошчы Якуба Коласа. Але ён ня пойдзе на плошчу Бангалор. Спадар Мілінкевіч пра мэты “Чарнобыльскага шляху-2007”:

“Перш за ўсё для мяне гэта мусіць быць імпрэза, якая зноў зьверне ўвагу на тыя велізарныя праблемы, што ёсьць. Яна не павінна быць моцна палітызаваная. Хаця гэта таксама ёсьць палітыка дзяржавы, якая давяла да поўнага ўкрыцьця ад людзей праўды пра Чарнобыль. І гэта генацыд народу, па сутнасьці, бо людзі прымусова туды выяжджаюць альбо іх падманваюць. І тое, што робіцца са здароўем – сапраўды, гэта цяжка сабе ўявіць. Падчас сустрэчаў у забруджаных радыяцыяй раёнах я слухаю людзей, яны расказваюць, якія ёсьць велізарныя праблемы, – але аб гэтым не гаворыцца”.
XS
SM
MD
LG