Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: як вы ацэньваеце асобу Ельцына?


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня стала вядома, што памёр першы прэзыдэнт Расейскай фэдэрацыі, адзін з падпісантаў белавескіх пагадненьняў пра скасаваньне Савецкага Саюзу Барыс Ельцын. Як вы ацэньваеце асобу Барыса Ельцына? Гэтае пытаньне менскім мінакам задавала карэспандэнт Свабоды.

Слухаць:



Карэспандэнтка: Стала вядома, што памёр Барыс Ельцын. Як вы ацэньваеце гэтую асобу?”

Спадар: “Першы прэзыдэнт –ён і ёсьць першы прэзыдэнт, у якога зь Беларусьсю былі вельмі добрыя стасункі. А як будзе зараз стане вядома праз тыдзень”.

Юначка: “Чалавек у пэўнай ступені быў выбітны, але з-за яго і шмат бедаў у Расеі адбылося”.

Юнак: “Мала што пра яго ведаю, мала што магу сказаць. Сьмешны чалавек быў, як прэзыдэнт”.

Юначка: “Цяжка, канечне, казаць пра гэтую асобу, але ў мяне ён ніколі не выклікаў станоўчых эмоцыяў”.

Спадар: “Вайна ў Чачні, канечне, ён там шмат што ня правільна рабіў, пэўна. Але, па вялікаму рахунку, чалавек ён быў ня дрэнны”.

Юначка: “Не магу адназначна сказаць станоўчая гэтая асоба ці адмоўная”.

Спадар: “Чалавек займаў нейкую пасаду, выконваў нейкія абавязкі. Я магу толькі паспачуваць ягоным сваякам”.

Спадарыня: “Увогуле, ён быў моцнай асобай. Людзі, канечне, будуць шкадаваць яго”.

Спадар: “Нічога благога гэты чалавек не зрабіў. У Расеі, пэўна, пры ім жыцьцём былі задаволеныя”.

Спадар: “Нічога добрага ён не зрабіў. Ну, дэмакратыя, свабода, але ж трэба ўсё пад кантролем трымаць. Вось Пуцін – у яго грошы і ўсё”.

Спадарыня: “Ён усё ж важнай асобай быў для Расеі, а мы Беларусь. Але ён чалавек быў не благім”.

Спадар: “Ельцын – гэта першая хваля аднаўленьня Расеі. А як будзе далей – невядома”.

Юначка: “Першы прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі. У мяне зь імем Ельцына асацыюецца распад Савецкага Саюзу”.

Спадар: “Кепскім ён ня быў. І мне здаецца, што ўся гэтая перабудова, і дэмакратыя, і развал Савецкага Саюзу – усё гэта распачыналася не з Гарбачова, а зь Ельцына”.
XS
SM
MD
LG