Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Карняенка: “Пры Ельцыне пачалося будаўніцтва дэмакратыі”


Алесь Дашчынскі, Менск Былы народны дэпутат СССР, актывіст апазыцыі Віктар Карняенка згадвае, што супрацоўнічаў з Барысам Ельцыным яшчэ ад першага зьезду дэпутатаў СССР.

Карняенка: “Гэта сур’ёзны палітык, які пацьвердзіў сваю палітычную вагу канкрэтнымі справамі. Фактычна пры ім пачалося будаўніцтва дэмакратыі ў Расеі.

Безумоўна, я сумую з нагоды сьмерці такога чалавека.

Канечне, у яго былі памылкі, але ў цэлым я ацэньваю яго ролю ў сучаснай гісторыі станоўча.

Калі ацаніць сытуацыю, якая была пры Ельцыне са свабодай слова, з правамі чалавека - вельмі адрозьніваецца ад сёньняшняй сытуацыі ў Расеі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG