Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Шарамет: “Пры Ельцыну была сапраўдная свабода слова”


Алесь Дашчынскі, Менск Былы рэдактар “Белорусской деловой газеты”, журналіст расейскага тэлеканалу ОРТ Павал Шарамет пракакмэнтаваў значэньне першага прэзыдэнта Расеі.

“Я заўсёды вельмі ўважліва ставіўся да Барыса Ельцына. Я лічу яго выдатным палітыкам. Гэта быў сапраўдны зубар расейскай, савецкай, усясьветнай палітыкі.

Я асабіста заўсёды быў удзячны Барысу Ельцыну за тое, што ён зрабіў у той час, калі я і Зьміцер Завадзкі, іншыя супрацоўнікі Першага тэлеканалу Расеі сядзелі за кратамі ў Беларусі.

У час, калі Ельцын быў прэзыдэнтам Расеі, усё рабілася для таго, каб захаваць незалежнасьць і бясьпеку журналістаў, якія працавалі ў Расеі ды іншых краінах.

Пры Ельцыну была сапраўдная свабода слова. Можа, не такая, як на Захадзе. Але для расейскай традыцыі гэта быў вельмі добры крок наперад.

З кожным годам усё больш і больш людзей будзе разумець, што Ельцын быў сапраўдны вялікі палітык”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG