Падставай для звароту ў суд стала публікацыя Юр’я Сівакова ў часопісе асацыяцыі “Журнал специального назначения”.
Аўтар артыкулу даў станоўчую ацэнку кодэксу гонару афіцэра ў войску Гітлера. Фрунзенскі раённы суд не палічыў, што гэтымі выказваньнямі спадар Сівакоў абразіў гонар і годнасьць Валянціны Сьвяцкай.
Менскі гарадзкі суд такое рашэньне сёньня падцьвердзіў. Вось як гэта пракамэнтаваў прадстаўнік асацыяцыі Альберт Таіпаў:
“Калі мы выпадкова і закранулі патрыятычныя пачуцьці спадарыні Сьвяцкай, то і ад імя спадара Сівакова, і ад імя асацыяцыі мы папрасілі ў яе прабачэньня яшчэ ў раённым судзе.
Разам з тым, спадарыня Сьвяцкая суб’ектыўна ўспрыняла тую інфармацыю, якая была выкладзеная. І са свайго суб’ектыўнага гледзішча вытлумачыла так, як, мы мяркуем, ёй было выгадна. І суд прыняў цалкам абгрунтаванае рашэньне”.
Валянціна Сьвяцкая кажа, што не чакала станоўчага для сябе рашэньня ні ад раённага, ні ад гарадзкога судоў.
“Вы думаеце, што я чакала нечага іншага? Я ж нічога і не чакала, бо ў нашай краіне, я лічу, пакуль што не працуе закон. Калі б барані Бог, нехта зь сяброў партыі напісаў бы такое, то і партыі ўжо не было б”, — кажа Сьвяцкая.
Аднак яна не зьбіраецца адмаўляцца ад барацьбы:
“Па-першае, тое, што гэты артыкул мяне абурыў, то я казала, кажу і буду казаць. Па-другое, гэтая справа ня мае тэрміну даўніны. А па-трэцяе, спадар Сівакоў усё ж адчувае дыскамфорт. Дык вось няхай гэтыя хвіліны дыскамфорту ён яшчэ перажыве”.
Як паведаміла Валянціна Сьвяцкая, неўзабаве яна будзе зьвяртацца ў Вярхоўны Суд Беларусі, а таксама накіруе заяву ў Камісію правоў чалавека пры ААН.
Юры Сівакоў пасьля перамогі Лукашэнкі на выбарах 1994 году ў розныя гады займаў пасады міністра ўнутраных справаў, міністра спорту, намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
У верасьні 2004 году яго ўключылі ў сьпіс вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, якім Эўразьвяз пастанавіў забараніць выдачу візаў, бо іх падазравалі ў датычнасьці да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў.