Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі актывіста “Моладзі БНФ” Андруся Ігнатовіча


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Андруся Ігнатовіча ў аддзел унутраных справаў Фрунзенскага раёну Менску. На яго склалі пратакол пра дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў, Андрусь нібыта нецэнзурна лаяўся.

Адміністрацыйны пратакол на Андруся Ігнатовіча будуць разглядаць сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

Паплечнікі Андруся паведамілі “Свабодзе”, што раней міліцыянты знайшлі ў хлопца ўлёткі з заклікам удзельнічаць у “Чарнобыльскім шляху”. Яны не выключаюць, што Андруся хочуць ізаляваць на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.

• Міліцыянты штурмуюць кватэру моладзевага актывіста А.Ігнатовіча
XS
SM
MD
LG