Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі крэдыт – ўзамен за акцыі «Белтрансгазу»


Радыё Свабода Расейскі ўрад гатовы даць Беларусі тэхнічны крэдыт на суму да $1,5 млрд. – але пад заклад акцый ААТ “Белтрансгаза”, піша расейская газета “Коммерсант”.

Зыходзячы з рынкавага кошту прадпрыемства, у заклад патрапяць да 30% акцый “Белтрансгазу”. Такім чынам Расея шукае спосаб паскорыць стварэньне сумеснага прадпрыемства “Газпрома” з “Белтрансгазам”, якое дазволіць расейскай манаполіі атрымаць кантроль у магістральных газаправодах Беларусі, адзначвае выданьне.

У пятніцу прэсавая служба “Газпрома” распаўсюдзіла парадак дня чарговага паседжаньня савета дырэктараў манаполіі 25 красавіка, на якім плянуецца разгледзець пытаньне "Аб удзеле ў ААТ “Белтрансгаз”. Рашэньне аб стварэнні СП на базе "Белтрансгаза", якое прадугледжвае куплю "Газпромам" 50%+1 акцыі беларускага газатранспартнага прадпрыемства, было адной з умоваў пагадненьня аб продажы газу Беларусі ў 2007 годзе. "Газпром" пагадзіўся прадаваць газ па $100 за тысячу кубаметраў замест першапачаткова выстаўленых $200. А наўзамен беларускі бок паабяцаў да 1 чэрвеня 2007 года стварыць СП на базе "Белтрансгазу".

Як піша ““Коммерсант”, беларускі бок па-ранейшаму зацягвае падпісаньне дамовы аб куплі "Белтрансгазу", матывуючы гэта звычайнай службоўскай цяганінай і недахопам часу для ўзгадненьня зьдзелкі на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі.

Каб падштурхнуць беларусаў для здзяйснення здзелкі, на якую Аляксандр Лукашэнка не можа вырашыцца ўжо дзесяць гадоў, расейскія службоўцы зрабілі прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. Крыніца, блізкая да беларускага ўрада, паведаміла, што Расея прапаноўвае Беларусі крэдыт на ўмовах атрыманьня ў заклад акцый "Белтрансгазу". Раней паведамлялася, што Беларусь звярнулася з просьбай аб атрыманні $1,5 млрд. крэдыту, а Расея згадзілася з тым, што мінімальная сума можа скласці $1 млрд, піша расейскае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG