Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заблякаваны інтэрнэт-сайт партыі Міколы Статкевіча


Любоў Лунёва, Менск Атакаваны сайт пазбаўленай рэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада bsdpng.info.

У выніку хакерскай атакі сайт заблякаваны больш за двое сутак. Гэта адбылося пасьля таго, як на ім зьявіўся артыкул лідэра партыі Міколы Статкевіча. Палітык аналізаваў палітычную сытуацыю ў краіне і ў стане апазыцыі.

Цяпер сайт аднаўляецца. У дадзены момант адбываецца пераезд сайту на іншы хостынг. Мікола Статкевіч ўпэўнены, што прычынай узлому сайту сталі ягоныя публікацыі.

Мікола Статкевіч адбывае пакараньне два гады абмежаваньня волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году.
XS
SM
MD
LG