Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На машыне Іны Кулей напісалі “Дзякуй за адукацыю”


Радыё Свабода Невядомыя пракалолі колы і напісалі “Дзякуй за адукацыю” на машыне кіраўніцы камітэту дапамогі рэпрэсаваным Іны Кулей.

Жонка Аляксандра Мілінкевіча лічыць, што гэтая акцыя скіраваная супраць праграмы Кастуся Каліноўскага. З дапамогай гэтай праграмы многія беларускія студэнты, адлічаныя з беларускіх ВНУ за ўдзел у палітычных акцыях, атрымалі магчымасьць працягнуць навучаньне ў эўрапейскіх унівэрсытэтах. Як адзначае прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка, інцыдэнт сьведчыць пра пасьпяховасьць праграмы, бо менавіта гэта выклікае нэрвовую рэакцыю ўлады.

Гэта ня першы падобны выпадак. Сёлета 25 сакавіка невядомыя аблілі кіслатой машыну лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. А летась у лістападзе ў Лідзе ягоны аўтамабіль зафарбавалі зялёнай і чырвонай фарбай. Гэта адбылося падчас кампаніі “Мясцовыя выбары”.
XS
SM
MD
LG