Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крысьціну Шацікаву выклікаюць у камісію ў справах непаўналетніх


Радыё Свабода Сёньня грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву выклікаюць у камісію ў справах непаўналетніх пры Кастрычніцкім райвыканкаме Магілёву, а таксама ў гарадзкую пракуратуру.

Як стала вядома Крысьціне Шацікавай, у камісіі ў справах непаўналетніх гутарка будзе ісьці пра тое, што яна нібыта не належным чынам глядзіць за сваімі дзецьмі. У Крысьціны двое сыноў -- 11 і 9 гадоў. Актывістка цяпер чакае прыезду адваката з Менску і пойдзе на паседжаньне камісіі па абедзе.

Візыт у гарадзкую пракуратуру зьвязаны з тым, што Крысьціна раней накіравала ў гэтую установу скаргу на гвалтоўнае зьмяшчэньне і незаконнае ўтрыманьне яе ў псыхіятрычным шпіталі Магілёву.

20 красавіка Крысьціна Шацікава вярнулася з Масквы, дзе на сваю ініцыятыву праходзіла абсьледаваньне на прадмет псыхічнага здароўя. Як яна сьцьвярджае, мэдыкі прыйшлі да высновы, што яе псыхічны стан зьяўляецца нармальным.

Нагадаем, што Крысьціну Шацікаву затрымалі напярэдадні Дня Волі і гвалтоўным чынам зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь Магілёву.

Крысьціна Шацікава: мяне прывязалі да ложка і ўкалолі сэбазон Крысьціна Шацікава пра сваё “лячэньне” ў вар’ятні Магілёў: Крысьціна Шацікава на свабодзе Магілёў: К.Шацікаву гвалтам утрымліваюць у псыхіятрычным шпіталіХто даў загад даставіць Шацікаву ў вар’ятню?
XS
SM
MD
LG