Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі – без нечаканасьцяў


Кастусь Бандарук, Прага Учора ў Францыі прайшоў першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Французы абіралі пераемніка Жака Шырака з 12 кандыдатаў.

У сьпісах была зарэгістраваная рэкордная колькасьць выбарнікаў: 44, 5 мільёна чалавек. Рэкорднай была таксама іхная яўка, якая склала 85%, на 15% болей, чым 12 гадоў таму. Жыхары заморскіх тэрыторыяў: Гвадэлупы, Мартынікі, Францускай Гвіяны і Палінэзіі аддалі свае галасы ўжо ў суботу. Афіцыйныя вынікі галасаваньня стануць вядомыя ў сераду.

Згодна з папярэднімі вынікамі галасаваньня, лідзіруе Нікаля Сарказі – лідэр права-цэнтрысцкага Саюзу для Народнага Руху. “Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў зьяўляецца перамогай нашай дэмакратыі. Масава йдучы на выбарчыя участкі, французкі народ выказаў сваё жаданьне, каб ніхто іншы не вырашаў за яго”,– заявіў Сарказі пасьля завяршэньня галасаваньня.

Нікаля Сарказі паводле папярэдніх падлікаў атрымаў 30 працэнтаў галасоў.

Прадстаўніца Сацыялістычнай партыі Сэгален Руаяль набрала 25 працэнтаў галасоў. Яна вяла сваю выбарчую кампанію, зьвяртаючыся да патрэб шараговых людзей, абяцала правесьці рэфэрэндум наконт абмежаваньня паўнамоцтваў прэзыдэнта на карысьць прэм''ера і парлямэнта.

“Я буду прэзыдэнтам Францыі, які будзе гарантаваць такую дзяржаўную, сацыяльную мадэль, што захоўвае сацыяльную бясьпеку”.

Трэцяе месца з 18 % набраў Франсуа Байру, які лічыць сябе памяркоўным палітыкам. Чацьвертым прыйшоў Жан Марые Ле Пэн, які ўжо пяты раз спакушае выбарнікаў сваімі нацыяналістычнымі поглядамі. Ле Пэн атрымаў 11%.

Пераважае думка, што ў другім туры пераможа Сарказі. Варта аднак зьвярнуць увагу на іншае. Надзвычай высокая выбарчая актыўнасьць французаў, чэргі перад выбарчымі участкамі тлумачацца жаданьнем амаладзіць палітычную сцэну, прагай новых ідэяў і зьменаў, хаця мала хто ўсьведамляе, як яны канкрэтна будуць выглядаць, як зьменіцца зьнешняя ды ўнутраная палітыка новага кіраўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG