Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне да палітвязьня: хто ў Беларусі самы разумны?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Чаму “хімікам” не дазваляюць кантактаваць з Мікалаем Статкевічам? За якое парушэньне могуць адправіць на “зону” Артура Фінькевіча? Як пачуваецца ў рэспубліканскім шпіталі Зьміцер Дашкевіч? Умоўна-датэрміновае вызваленьне Кацярыны Садоўскай пад пытаньнем.

Лідэр сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў Пухавіцкім раёне, кажа пра новыя спробы стварыць яму перашкоды. Гэтым разам – праз абмежаваньне кантактаў зь іншымі “хімікамі”.
М.Статкевіч: “Інтэрнат часта наведваюць супрацоўнікі спэцслужбаў, у тым ліку ў маю адсутнасьць яны заходзяць у мой пакой. Іх вельмі нэрвуе, калі я пра гэта даведваюся і пра гэта прагучыць на хвалях “Радыё Свабода”.
“Мяркую, гэта таму, што інтэрнат часта наведваюць супрацоўнікі спэцслужбаў, у тым ліку ў маю адсутнасьць яны заходзяць у мой пакой. Іх вельмі нэрвуе, калі я пра гэта даведваюся і пра гэта прагучыць, прыкладам, на хвалях “Радыё Свабода”. Яны шукаюць крыніцы інфармацыі пра іх наведваньне і, зразумела, ва ўсім вінаватыя “хімікі”. І таму запатрабавалі ад камэндатуры, каб тая правяла такую працу, і ў камэндатуры ўжо папярэджваюць, каб са Статкевічам не размаўлялі”.

Дачка Аляксандра Казуліна Юля паведаміла, што накіравала тату ў калёнію пасылку з відэафільмамі. У адміністрацыі калёніі Юлі паведамілі, што Аляксандр Казулін пачуваецца лепей. Тым часам адваката Казуліна Ігара Рынкевіча звольнілі з працы паводле ўласнай заявы. Спадар Рынкевіч кажа, што напісаў заяву пад ціскам абставінаў, наўпрост зьвязаных з абаронай экс-кандыдата на прэзыдэнта.

Нядаўна лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча перавялі са Шклоўскай калёніі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь. Адвакат Аляксандар Галіеў днямі бачыўся з Дашкевічам. Вось што ён расказвае пра тое, як пачуваецца Зьміцер.

“Нічога, нармальна пачуваецца, скаргаў няма ніякіх. Яго паклалі для абсьледаваньня, але дыягназ пакуль не пастаўлены”.

У Зьмітра Дашкевіча баліць сьпіна – у дзяцінстве хлопец атрымаў траўму, пасьля якой дактары забаранілі яму падымаць цяжкую вагу. Між тым у калёніі Дашкевіча накіравалі працаваць на лесапільным участку, перасоўваць цяжкія бярвёны.

Маладзёваму актывісту Артуру Фінькевічу на “хіміі” яшчэ знаходзіцца болей за 8 месяцаў. На юнака ўжо наклалі некалькі спагнаньняў і папярэдзілі, што атрымае яшчэ адно – і накіруюць дабываць тэрмін у калёнію. А за што можна атрымаць апошняе спагнаньне?
А.Фінькевіч: “Ад мяне нібыта чакаюць, каб я зрабіў нейкую памылку. Умоўна кажучы, выйшаў пасьля адбою ў прыбіральню – за гэта можна паехаць на зону”.
“Ад мяне нібыта чакаюць, каб я зрабіў нейкую памылку. Умоўна кажучы, выйшаў пасьля адбою ў прыбіральню – за гэта можна паехаць на зону. Ці спазьніўся на дзьве хвіліны з працы. Тое самае”.

Мінулым разам мы паведамлялі пра тое, як вырашаецца пытаньне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне Кацярыны Садоўскай. Яна напісала дамоў, што нібыта турэмная камісія рэкамэндавала для яе вызваленьне. Аднак цяпер настрой лістоў праваабаронцы не такі аптымістычны. Жанчына распавяла ў апошнім лісьце, як турэмныя выхавацелі наладзілі зь ёй сустрэчу і якія пытаньні задавалі. Віктар Садоўскі згадаў адно з тых пытаньняў.
В.Садоўскі: “Хто ў краіне самы разумны? Ну як яна магла на такое пытаньне адказаць?! Але яны настойвалі, каб сказала, што ён самы разумны. А яна не сказала”.
“Прыкладам, хто ў краіне самы разумны? Ну як яна магла на такое пытаньне адказаць?! Але яны настойвалі, каб сказала, што ён самы разумны. А яна не сказала”.

Паводле мужа праваабаронцы, гэтым Кацярына Садоўская паставіла пад пытаньне сваё датэрміновае вызваленьне.

Маці маладзёвага актывіста Паўла Севярынца, які адбывае “хімію” ў Полацкім раёне, звальняюць з працы. Тацяна Севярынец лічыць, што з прычыны яе палітычных перакананьняў ды з-за сына – вядомага апазыцыянэра.

Трэці тыдзень у Менскім сьледчым ізалятары знаходзіцца былы дэпутат Андрэй Клімаў. Яго вінавацяць у закліках скідаць уладу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG