Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтаваны супольны беларуска-польскі кніжны праект


Севярын Квяткоўскі, Менск Беларускамоўная анталёгія “Дваццаць польскіх апавяданьняў”, выбраныя творы Чэслава Мілаша “Іншага канца сьвету ня будзе”, шэраг іншых празаічных і вершаваных твораў польскіх аўтараў, а таксама анталёгія маладой беларускай паэзіі ў польскіх перакладах. Імпрэза ладзілася ў дзьвюх частках: спачатку ў філялягічным факультэце БДУ, а пасьля у бібліятэцы імя Пушкіна.

Дваццаць апавяданьняў дзесяці сучасных польскіх пісьменьнікаў перакладалі адзінаццаць беларускіх перакладчыкаў. Як знаных: Лявон Баршчэўскі, Серж Мінскевіч, Мікола Раманоўскі, гэтак і маладых. Напрыклад – Марыйка Мартысевіч:

Мартысевіч: “Мне здаецца, што кніжка “Дваццаць польскіх апавяданьняў” вельмі важная для маладога беларускага інтэлектуала, які хоча спасьцігнуць цікавую і глыбокую зьяву польскай прозы. Бо фармат кароткага апавяданьня заўсёды прэзэнтабэльны. І па адным апавяданьні можна пабачыць самыя розныя тэндэнцыі прозы”.



Мадэратарамі вечарыны былі Адам Паморскі – перакладчык і віцэ-прэзыдэнт польскага ПЭН-клюбу і паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, які выступіў ўкладальнікам як анталёгіі польскіх апавяданьняў, гэтак анталёгіі беларускіх вершаў:



Хадановіч: “Анталёгію можна чытаць у перакладах – па-польску, па-беларуску – у арыгіналах. Мне будзе дапамагаць перакладчык зь нямецкай і расейскай, і што асабліва прыемна, пан Адам Паморскі пачаў перакладаць маладую беларускую паэзію”.

Найбольшыя аплядысмэнты і нават просьбу выступу “на біс” атрымала паэтка Вера Бурлак.



Паэт Глеб Лабадзенка пачаў выступ зь вершу:

...Будуць сьвістаць на рагу басякі Па тэлевізары будуць дажджы Хлусіць нам будзе толькі адзін мужык Я прапаную ці лезе соль Pаптам мяне пачуе трава І не пушчу бабулю больш галасаваць”.

А пасьля да Лабадзенкі далучыўся Яўген Валошын, які засьпяваў вершы Глеба.

XS
SM
MD
LG