Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 20 красавіка


Радыё Свабода .



“У нас у амбасадзе ёсьць тры выкладчыкі беларускай мовы. Мая настаўніца — Алеся Літвіноўская. Да гэтага часу я вывучала беларускую мову збольшага рыхтуючыся да выступаў. Часткова я вывучаю беларускую мову, чытаючы кнігі пра гісторыю Беларусі. Цяпер я чытаю кнігу Ўладзімера Арлова “Адкуль наш род”.



Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт



“Мы думаем, што гэта не канчатковы сьпіс, хаця спадзяемся, што гэтага ня будзе. Але думаем, што сьпіс будзе пашырацца, бо крымінальная справа заведзеная не канкрэтных людзей, а наагул на маладафронтаўскую дзейнасьць. Малафронтаўцаў некалькі соцень, таму я мяркую, што крымінальны перасьлед, канечне, не сустрэне кожнага, але кожны пяты чалавек на дадзены момант зь ім сустрэнецца, хоць неяк — цягам допытаў, але пазнаёміцца”.



Актывістка “Маладога фронту” Наста Палажанка – пра перасьлед сяброў арганізацыі
XS
SM
MD
LG