Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета аздаровяць 65 адсоткаў дзяцей Чарнобыля


Паводле БелаПАН Цягам 2007 году плянуецца аздаравіць больш за 144 тысяч дзяцей – гэта 65 працэнтаў дзяцей-"чарнобыльцаў".

Пра гэта паведаміў намеснік Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

У 2007 годзе на аздараўленьне дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 82 мільярды рублёў. Дзеці адпачываюць у дзевяці беларускіх дзіцячых санаторыях і 11 рэабілітацыйных цэнтрах. Апрача таго, дзяцей накіроўваюць і ў санаторыі іншых краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG