Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка сустрэўся зь міністрам абароны Расеі


Алег Грузьдзіловіч, Менск На сустрэчы зь міністрам абароны Расеі Анатолем Сердзюковым кіраўнік Беларусі заявіў, што яго непакоіць сытуацыя на межах.

“У нас ёсьць вельмі шмат праблемаў, і, на шчасьце, яны ўзьнікаюць не зь віны аднаго або іншага боку, а падкідаюцца нам звонку”, — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў размове з Анатолем Сердзюковым.

Кіраўнік Беларусі запэўніў, што не падлягаюць рэвізіі забавязаньні ў абароне саюзнай дзяржавы.

20 красавіка Анатоль Сердзюкоў у Менску выказаўся адносна НАТО. “Мы ўважліва сочым і адэкватна ацэньваем вынікі палітыкі пашырэньня НАТО, зьмяненьня сыстэмы базаваньня ўзброеных сілаў ЗША ў Эўропе”, — сказаў міністар абароны Расеі.

Анатоль Сердзюкоў мяркуе, што сумеснымі намаганьнямі Масква і Менск здольныя зьнізіць пагрозу з Захаду.

Напярэдадні расейскія назіральнікі не выключалі, што падчас знаходжаньня Анатоля Сердзюкова ў Менску падпішуць Дамову аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Расеі й Беларусі.

Расейскі бок ужо болей як паўгоду заяўляе пра гатоўнасьць заключыць гэтую дамову, але гэтага зноў не адбылося.
XS
SM
MD
LG