Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: улады не дазваляюць масавых акцый на ўгодкі Чарнобылю


Радыё Свабода Сёньня грамадзкія актывісты Гомеля Марыя Багдановіч і Сяргей Шпакаў атрымалі з гарвыканкаму адмову на правядзеньне 26 красавіка пікету з нагоды 21-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы.

На пікеце арганізатары меліся нагадаць гараджанам пра згубныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы й выказаць пратэст супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

У адмове намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Парошын напісаў заяўнікам, што замова на пікет не адпавядае артыкулу 10 закону “Аб масавых мерапрыемствах” у частцы ўзятых на сябе абавязацельстваў. Якіх канкрэтна – ня сказана.

Не дазволіў гарвыканкам праводзіць 26 красавіка і мітынг. Замову на яго падаваў сябра Беларускай партыі “зялёных” Сяргей Гаўрылін. Меркавалася, што ў мітынгу возьмуць удзел да 1 тысячы гараджанаў. Забарона стандартная: заява не адпавядае артыкулу 5 закону “Аб масавых мерапрыемствах”.

Падобнымі чынам забараняліся масавыя чарнобыльскія імпрэзы і ў папярэднія гады. Спроба актывістаў высьветліць у гарвыканкаме, што менавіта ў замовах не адпавядае закону, посьпеху ня мелі.
XS
SM
MD
LG