Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” падалі ў суд на Менгарвыканкам


Любоў Лунёва, Менск Заяўнікі акцыі “Чарнобыльскі шлях” падалі скаргу ў суд на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, якія зьмянілі маршрут акцыі.

Ініцыятары шляху плянавалі сабрацца на плошчы Якуба Коласа і адтуль пайсьці да Нацыянальнай бібліятэкі. Чыноўнікі гарвыканкаму дазволілі збор ля Акадэміі Навук і шэсьце да плошчы Бангалор.

Заяўнікі лічаць, што ўлады парушылі 6-ты артыкул Закону аб масавых мерапрыемствах, згодна зь якім зьмяняць фармат акцыі можна толькі пасьля ўзгадненьня з арганізатарамі.

Ініцыятары “Чарнобыльскага шляху” лічаць, што казаць пра фармат акцыі й маршрут шэсьця можна будзе толькі пасьля судовага рашэньня.
XS
SM
MD
LG