Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Леванеўскаму вярнулі зубную шчотку, а лісты да дэпутатаў канфіскавалі


Радыё Свабода, Горадня Аднаму зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Валерыю Леванеўскаму, вярнулі частку рэчаў, якія міліцыянты канфіскавалі 12 сакавіка. У той дзень ён накіроўваўся ў Менск на мітынг прадпрымальнікаў.

Міліцыянты вярнулі: фотаапарат, дыктафон, гукаўзмацняльнік, аўтаномны генэратар і зубную шчотку.

Супрацоўнікі МУС пакінулі ў сябе копіі лістоў да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У гэтых допісах Леванеўскі прасіў перагледзіць цяперашнія законы, якія рэгулююць прадпрымальніцтва.

Леванеўскі патлумачыў, што міліцыянты не вярнулі лісты, бо палічылі іх копіямі ўлётак.

Валеры Леванеўскі лічыць, што міліцыянты парушылі законы. Ён мае намер зьвярнуцца ў суд.
XS
SM
MD
LG