Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: адбыўся флэш-моб у падтрымку Андрэя Клімава


Радыё Свабода Ля гандлёвага цэнтру "Імпульс" каля дзесятка маладых людзей сталі ланцугом, трымаючы ў руках партрэты арыштаванага палітыка.

Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі. У іх напісана, што былы дэпутат Вярхоўнага савету 13-га скліканьня А.Клімаў уваходзіў у склад парлямэнцкай камісіі, якая расьсьледавала злачынствы, "учыненыя чыноўнікамі на высокіх пасадах".

Ва ўлётках таксама напісана, што раней Клімаў адбываў пакараньне за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі пратэсту ў 2006 годзе.

"Мы павінны падтрымаць Андрэя Клімава хоць бы такім чынам. Яго перасьледуюць за тое, што ён выказаў сваю думку пра існуючую ў Беларусі ўладу. Ягоны арышт – беспадстаўны, а абвіначваньне – выключна палітычнае", – заявіў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі.

Нікога з удзельнікаў акцыі не затрымалі.



У флэш-мобе ўдзельнічала прыкладна 10 чалавек

А.Клімава арыштавалі 3 красавіка. Яго вінавацяць, паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу ў закліках да зьвяржэньня ўлады ці зьмене канстытуцыйнага строю.

Клімаву пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Палітыка ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарсткага ў Менску.
XS
SM
MD
LG