Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь плянуе імпартаваць нафту праз Літву


Радыё Свабода Амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын заявіў, што ад 2008 году Беларусь плянуе імпартаваць сырую нафту праз літоўскія тэрміналы.

"Мы абмяркоўваем магчымасьць імпарту сырой нафты з Вэнэсуэлы і Ірану. Адпаведнамы разглядаем магчымасьць выкарыстаньня нафтавых тэрміналаў Butinge и Klaipedos", – цытуе дыплямата Reuters.

Дражын паведаміў, што аб''ём імпарту сырой нафты праз Літву можа скласьці да сямі мільёнаў тонаў на год.

Нафтаперапрацоўчым заводам Беларусі штогод патрэбна да 215 мільёнаў тонаў сыравіны.

"Нам неабходна шукаць альтэрнатыўныя шляхі імпарту сырой нафты, бо цяперашнія запасы не задавальняюць попыту", – дадаў Уладзімер Дражын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG