Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГА 19 красавіка


Севярын Квяткоўскі

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ў Беларусі пачаліся распрацоўкі па здабыцьця біялягічнага газу з гною жывёлаў. Камэнтары: “А бэнзін з гною могуць зрабіць?”; “Добрая ідэя, а чаму б не зрабіць падатак на гной?”; “Дарэмна сьмеяцеся. У Даніі 18% нацыянальнай энэргетыкі забясьпечваецца за кошт гэтага самага біягазу. Гэта лякальны энэргарэсурс, няма выдаткаў на транспартаваньне энэргіі ці энэрганосьбітаў. А яны складаюць, паводле афіцыйных зьвестак, да 11% сабекошту энэргіі”.

Аўтар сайту блогаў “Позірк” Кася Запасьнік разважае з нагоды праекту кодэксу паводзінаў блогера. Прапанова ідзе ад Ціма О’Рэйлі, старшыні выдавецтва O’Reilly Media, якое спэцыялізуецца на кнігах аб тэхналёгіях. Сярод навінак – спэцыяльныя значкі, які ставяцца на блог, і сьведчаць што аўтар хоча, каб наведнікі паводзілі сябе карэктна, альбо наадварот – дазваляе выказвацца як заўгодна. Кася Запасьнік рэфлексуе: “Я супраць цэнзураваньня на такім узроўні. Рэальна нават пагрозы ў такім фармаце не страшныя, проста забаніў у сваім дзёньніку каго не хочаш і ўсё. Але гэта твой прыватны выбар. Цэнзура для усіх — гэта адназначна зло”.

Карыстальнік lenin122 Minsk_by задае пытаньне: чаму дзяржава дае прыярытэты сельскай моладзі пры паступленьні ў ВНУ? І спасылаецца на 22 артыкул Канстытуцыі, які гарантуе роўнасьць усіх грамадзянаў у сваіх правах. Камэнтары: “Дзяржава мусіць даваць аднолькавую адукацыю ў гарадах і вёсках. Ня будзь такі агрэсіўны. Пасьля вясковай школы сапраўды цяжка паступіць у сталічную ВНУ”; “Вёску нявечыць не адсутнасьць доступу да вышэйшай адукацыі, а заганная палітыка дзяржавы ў дачыненьні да вёскі”.

На сайце гурту “Стары Ольса вісіць афішка міжнароднага дударскага фэсту, які стартуе 20 красавіка ў малой залі канцэртнай залі “Менск”. На імпрэзе можна будзе пачуць беларускія, польскія, літоўскія, латыскія, галісійскія, нямецкія і шатляндзкія дуды. А на сайце можна спампаваць мэлёдыі для мабільных тэлефонаў ад гурту “Стары Ольса з гучаньнем дуды”.
XS
SM
MD
LG