Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня 19 красавіка


Радыё Свабода

“Вы ўзьнялі пытаньне, якое непакоіць амбасаду, мяне і маіх калегаў, — гэта пытаньне палітвязьняў. Паводле нашых зьвестак, у Беларусі адзінаццаць палітвязьняў, уключна з тымі, каго трымаюць у турмах ці ў іншых месцах пазбаўленьня волі. Я сустракалася зь некаторымі з былых палітвязьняў і зь цяперашнімі палітзьняволенымі. Некалькі разоў я сустракалася зь іхнымі сем’ямі. Мінулы раз гэта было на Каляды.

Тое, што надзвычай уражвае мяне і маіх калегаў, — гэта мужнасьць палітвязьняў, а таксама мужнасьць іхных сем’яў, якія чакаюць сваіх блізкіх. Як для жанчыны для мяне найбольш кранальныя сустрэчы з бацькамі палітвязьняў. Як бацькі, яны напэўна не жадаюць, каб іхныя дзеці бралі такі ўдзел у палітычным жыцьці. Але адначасова яны вельмі ганарацца сваімі дзецьмі”.




Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт у інтэрвію Свабодзе адказала на пытаньне пра свае сустрэчы зь сем’ямі беларускіх палітвязьняў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG