Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня госьцем “Начной Свабоды" Юрась Губарэвіч


Радыё Свабода "Начная свабода" – ад 22-й гадзіны ў эфіры і ў Інтэрнэце.

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе лідэр Берасьцейскай абласной філіі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч, які зранку адказваў на пытаньні слухачоў "Свабоды" праз наш менскі тэлефон 266-39-52. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра сытуацыю ў нафтаперапрацоўчай галіне Беларусі, а ў нашым апытаньні менскія кіроўцы скажуць колькі яны гатовыя плаціць за бэнзін.

Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" працягне аповед пра фальклёрны гурт "Guda", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Вальжыны Морт.

Пасьля 23-й гадзіны – "Беларуская Атлянтыда" пра падзелы Рэчы Паспалітай, "Падарожжа Свабоды" у Фаніпаль і запіс онлайн-канфэрэнцыі зь лідэркай партыі "Дэмакратычны саюз Расеі" Валерыяй Навадворскай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG