Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ухвалены праект рэзалюцыі “Чарнобыльскага шляху”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Менску адбыўся круглы стол, прысьвечаны чарнобыльскім праблемам. Удзел у ім узялі прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, навукоўцы і сябры аргкамітэту ў правядзеньні “Чарнобыльскага шляху”.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі так пракамэнтаваў вынікі круглага стала:

“Нашая партыйнасьць тут ня мае аніякага значэньня. Мы і ў іншых пытаньнях працуем разам. А ў гэтым ўсё грамадзтва мусіць мець згоду. Таму тут сёньня акадэмік Нікітчанка, прафэсар Лепін, Аляксандар Валчанін, які займаецца стварэньнем арганізацыі “Ліквідатар”. Я думаю, мы можам хоць неяк дапамагчы, каб голас быў пачуты”.

Аляксандар Дабравольскі: “У вырашэньні чарнобыльскіх праблемаў мы маем згоду”.

Аляксандар Дабравольскі: “У вырашэньні чарнобыльскіх праблемаў мы маем згоду”.

Удзельнікі абмеркаваньня казалі пра тое, што ў краіне амаль ня дзейнічае закон аб абароне пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы.

Каб абараніць свае правы, ліквідатары ствараюць грамадзкую арганізацыю, кажа яе лідэр Аляксандар Валчанін:

“Я хачу сказаць, што гэта ня льготы, а кампэнсацыя за страчанае здароўе. Тыя чыноўнікі, якія заяўляюць, што ў краіне ўсё добра, а самі займаюцца прыпіскамі, мяркую, іх трэба гнаць у шыю. І калі спадар Сідорскі ня можа выканаць закон — яму трэба сысьці ў адстаўку”.

Аляксандар Валчанін: “Мы патрабуем ня льготы, а кампэнсацыю за страчанае здароўе”.

Аляксандар Валчанін: “Мы патрабуем ня льготы, а кампэнсацыю за страчанае здароўе”.

Старшыня аргкамітэту грамадзкай акцыі “Чарнобыльскі шлях” Іван Нікітчанка даводзіць, што патрабаваньні ахвяраў катастрофы агучаць сярод іншых у рэзалюцыі грамадзкай акцыі “Чарнобыльскі шлях”:

“У гэтым праекце мы будзем прапаноўваць, каб дзяржава, у якой вымірае народ, мела дзяржаўную праграму: выратаваньне свайго народу. Калі гэтая праграма будзе працаваць, тады нешта зрушыцца”.

Іван Нікітчанка: “Мусіць быць дзяржаўная праграма выратаваньня свайго народу”.

Іван Нікітчанка: “Мусіць быць дзяржаўная праграма выратаваньня свайго народу”.

Паводле акадэміка Івана Нікітчанкі, у Беларусі ў апошнія гады насельніцтва скарацілася на паўмільёна. Паводле экспэртаў ААН, да 2020 году ўжо мільёна ня стане. А ў 2050 годзе краіна страціць траціну свайго насельніцтва.

Праект рэзалюцыі “Чарнобыльскага шляху” абмяркоўваюць прадстаўнікі розных палітычных партыяў.

Праект рэзалюцыі “Чарнобыльскага шляху” абмяркоўваюць прадстаўнікі розных палітычных партыяў.
XS
SM
MD
LG