Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ аднесла Беларусь да “чорных дзірак” у галіне правоў чалавека


Радыё Свабода Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала ўрады кантынэнту да палітыкі “поўнай нецярпімасьці” адносна парушэньняў правоў чалавека з Эўропе.

ПАРЭ патрабуе, краіны-сябры Рады Эўропы прадпрынялі захады да горшых праяваў парушэньня правоў чалавека: гвалтоўных зьнікненьняў людзей, пазасудовых забойстваў, катаваньняў і ўтрыманьня ў сакрэтных турмах. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

“Праблемы вяршэнства закону, незалежнасьці судовай сістэмы яшчэ зьяўляюцца актуальнымі для шэрагу эўрапейскіх краін”,– зазначаецца ў рэзалюцыі.

“Больш таго працягваюць існаваць геаграфічныя рэгіёны (чорныя дзіркі), дзе мэханізмы Рады Эўропы дзеля абароны правоў чалавека ня могуць быць цалкам выкарыстаныя. Гэта датычыць Беларусі, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, і шэрагу рэгіёнаў у іншых краінах, такіх як Нагорны Карабах, Косава, Прыднястроўе, Паўночная Асэтыя, Абхазія, Паўночны Кіпр”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG