Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзеце вы ўдзельнічаць у суботніку?


Альгерд Невяроўскі, Менск З ініцыятывы ўраду 21 красавіка ў Беларусі адбудзецца рэспубліканскі суботнік. Заробленыя ў гэты дзень грошы ўлады прапанавалі пералічыць у аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам. У савецкі час такія суботнікі называлі камуністычнымі, і ўдзел у іх быў абавязковым. Ці будзеце вы ўдзельнічаць у суботніку 21 красавіка? Як наагул ставіцеся да суботнікаў? Наш карэспандэнт правёў апытаньне людзей на вуліцах Менску.

Спадарыня: “Вельмі добра стаўлюся, і мы ў гэтую суботу працуем. Вельмі прыемна глядзець на горад пасьля суботніка”.

Спадарыня: “Я лічу, што гэта для гораду вельмі карысна. І для людзей — пабываць на прыродзе, на паветры”.

Спадар: “Удзельнічаць ня буду. Суботнік неабавязкова павінен быць прывязаны да 22 красавіка. Можна папрацаваць і ў іншы дзень”.

Спадар: “Трэба навесьці парадак у горадзе, і я буду ўдзельнічаць”.

Хлопец: “Я нават ня ведаю, што такое суботнік”.

Спадар: “У суботніку ўдзельнічаць ня буду. Навошта? У нас для гэтага ёсьць спэцыяльныя службы, ім за гэта плацяць грошы. А людзі павінны працаваць, а не прыбіраць вуліцы”.

Спадар: “Пазытыўна стаўлюся. У горадзе наводзіцца парадак, і гэта добра”.

Карэспандэнт: “Ці будзіце браць удзел у суботніку? І як ставіцеся да такога мерапрыемства?”

Спадар: “Я нічога пра суботнік ня ведаю”.

Студэнт: “Відаць, буду”.

Спадар: “Я працую ў фірме, і калі скажуць, то выйдзем папрацуем. А так — ёсьць чым займацца”.

Дзяўчына: “Буду, гэта вельмі патрэбна”.

Хлопец: “Прапусьціць суботніка нельга — прымусова. Таму пайду”.

Спадар: “Мне здаецца, што гэты савецкі перажытак ужо ўсіх дастаў. Ніякага выніку ад гэтага няма. І людзі прыходзяць на працу, дзе нічога ня робяць”.
XS
SM
MD
LG