Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выйшла з шэрагу дамоваў у СНД


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне, згодна з якім Расея выходзіць з шэрагу міжнародных пагадненьняў, падпісаных краінамі СНД,

Да прыкладу, Расея ня будзе ўдзельнічаць у Пагадненьні аб рэгуляваньні міджяржаўнага рынку каштоўных папер, падпісаным ў Менску 22 студзеня 1993 года, у Пратаколе да Пагадненьня аб дапамозе ўцекачам і вымушаным перасяленцам, падпісаным у 1995 годзе, у Канвэнцыі аб абароне правоў інвэстара, падпісанай ў 1997 годзе.

Апроч таго, Расея адмаўляецца ад удзелу ў Пагадненьні аб забесьпячэньні насельніцтва лекамі, вакцынамі і іншымі імунабіялягічнымі прэпаратамі, вырабамі мэдычнага прызначэньня і мэдычнай тэхнікі, якія вырабляюцца на тэрыторыі дзяржаў СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG