Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Касьпяровіч: варта працягваць акцыю выратаваньня кляштару


Радыё Свабода Міністэрства культуры ўхваліла праект прыстасаваньня кляштару бэрнардзінцаў у Менску пад гатэльны комплекс. У інтэрвію “Нашай ніве” старшыня Таварыства аховы помнікаў Зьміцер Касьпяровіч заявіў:

“У Міністэрстве нядоўга трымалі паўзу — у суботу не пасьпелі адхрысьціцца ад праекту, а ў сераду ўжо разгледзелі яго і ўхвалілі. А сёньня на дзяржаўным тэлебачаньні паказалі заспакойваючы сюжэт, як, маўляў, усё цудоўна прыдумана — і гатэль збудуем, і царкву захаваем”.

Спадар Касьпяровіч мяркуе, што гэта нездарма — улады не зьбіраюцца спыняцца на задуманым.

“Цяпер варта працягваць распачатую акцыю выратаваньня кляштару, для чаго трэба выканаць усе юрыдычныя працэдуры. Будзем пісаць у міністэрства, пракуратуру, кажа сп. Касьпяровіч. Але калі пабачым, што працы распачаліся, пачнем дзейнічаць актыўна”.

Спадар Касьпяровіч не выключае, што гэта будуць акцыі пратэсту.

“Калі б у абарону касьцёлу ня толькі падпісаліся тысячы людзей, але й выйшлі яго бараніць, то зь вернікамі мусілі б лічыцца. Касьцёльным уладам таксама час далучацца. Для іх было б добрым штуршком, калі б у Менск пачалі прыяжджаць каталікі з усёй Беларусі”.
XS
SM
MD
LG