Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямёра беларусаў атрымаюць дыплёмы Праведнікаў


Іна Студзінская 19 красавіка – дзень Галакосту. Адзначаецца ў розных краінах сьвету ў памяць аб шасьці мільёнах габрэяў – ахвярах нацызму.

Сёньня Амбасада Дзяржавы Ізраіль у Беларусі і Ізраільскі культурна-інфармацыйны Цэнтар адзначаюць дзень Катастрофы і Гераізму эўрапейскага габрэйства. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль ў Рэспубліцы Беларусь Зэеў Бэн-Ар’е ўручыць 7 новых дыплёмаў Праведнікаў народаў сьвету беларусам, якія ратавалі габрэяў у гады вайны.

Нацыянальны інстытут памяці ахвяраў Галакосту і габрэйскага супраціву “Яд Вашэм” прысуджае тытул “Праведнік сьвету” людзям розных нацыянальнасьцяў, якія, рызыкуючы жыцьцём, ратавалі габрэяў ад нацысцкага генацыду.

“Хто выратуе адно жыцьцё, той выратуе сьвет” – напісана на мэдалі. 508 беларусаў уганаравана мэдалём “Праведніка сьвету”.

Гл. таксама • 27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG