Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі пабачаць слайды з "Чарнобыльскага шляху-2007"


Радыё Свабода 27 красавіка ў Брусэлі адбудзецца інфармацыйны вечар, прысьвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Арганізатары імпрэзы - Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) і Hanse-Office (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у Эўразьвязе).

Вечар распачнецца з гутаркі, падчас якой будуць абмеркаваныя чарнобыльскія праблемы, у тым ліку іх палітычны кантэкст у сучаснай Беларусі. Між іншым плянуецца зладзіць слайд-шоў па выніках Чарнобыльскага шляху-2007.

Пасля гутаркі наведнікам будуць прадэманстраваныя дакументальныя фільмы “Жылі-былі” і “Завядзёнка” беларускага рэжысэра Галіны Адамовіч. “Жылі-былі” – фільм, які па-мастацку спрабуе асэнсаваць маштаб Чарнобыльскай бяды. “Завядзёнка” – кіназамалёўка пра жыцьцё беларускага Палесься.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG