Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі працягваецца рост цэнаў


Радыё Свабода У першым квартале інфляцыя ў Беларусі склала 3 працэнты.

Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў Беларусі у сакавіку склаў 103% да сьнежня мінулага года. Параўнальна з лютым 2007 года цэны ў мінулым месяцы вырасьлі на 0,4%. Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу. У студзені-сакавіку мінулага году інфляцыя ў Беларусі была на ўзроўні 1,6%.

Такім чынам, у сярэднемесячным вылічэньні за пэрыяд ад пачатку года інфляцыя ў краіне склала 1% пры прагнозе на 2007 год 0,5-0,6%.

Паводле Мінстата, індэкс цэнаў на харчовыя тавары ў сакавіку параўнальна са сьнежнем 2006 года склаў 102,5%, параўнальна зь лютым гэтага году - 100,6%. Цэны на прадпремствах грамадзкага харчаваньня за мінулы месяц вырасьлі на 1,1%, параўнальна са сьнежнем 2006 года - на 4,9%. Нехарчовыя тавары у сакавіку мінулага года падаражэлі на 0,3%, параўнальна са сьнежнем 2006 года - на 1,4%.

Тарыфы на платныя паслугі насельніцтву павялічыліся за мінулы месяц на 0,1%, параўнальна са сьнежнем мінулага года павысіліся на 6,2%. Больш за ўсё ад пачатку года падаражэлі паслугі па ацяпленьню памяшканьняў, а таксама паслугі цырульняў і мэдычныя паслугі.

На фота: міністар статыстыкі і аналізу Беларусі Ўладзімер Зіноўскі падчас прэсавай канфэрэнцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG