Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кляштар бэрнардынцаў будзе гатэлем?


Радыё Свабода Навукова мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла прапанову па рэканструкцыі і прыстасаваньні былога кляштару бэрнардынцаў у Менску.

Згодна праекту будынак былога кляштару (помнік архітэктуры 17 га ст.) плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс. Аўтары праекту — спэцыялісты прадпрыемства «Менскпраектрэстаўрацыя». Яны мяркуюць актыўна выкарыстоўваць падземную прастору для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова аздараўленчага і дзелавога цэнтраў. Будзе захаваная дваровая прастора.

Аўтары праекту адмовіліся ад першапачатковай ідэі выкарыстаньня шкла ў афармленьні фасадаў, нехарактэрнай для таго часу лініі «ламаных» дахаў.

Беларуская рэспубліканская навукова мэтадычная рада прапанавала завяршыць навукова дасьледчыя працы і дапрацаваць праект. Пазьней ён будзе прадстаўлены на абмеркаваньне рады.

Гл. таксама • Моладзевыя актывісты правялі акцыю ля кляштара бернардзінцаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG