Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 18 красавіка


Радыё Свабода .

“Ня думаю, што пачне фінансаваць, грошы яны ўсе любяць, але і ня думаю, што будзе скідваць. Калі прыбраць дыктатуру, калі прыбраць гвалт, то раптам на свабодных выбарах беларускі народ возьме і прагаласуе за Казуліна і за Мілінкевіча, калі людзей не запалохваць? Яны на такую рызыку ня пойдуць, ім патрэбная тут марыянэтка. А раптам іхная марыянэтка ня пройдзе на выбарах, то хто будзе несвабодныя выбары арганізоўваць, калі ня будзе Лукашэнкі? Вось і мяркуйце самі. Яны будуць трымаць Лукашэнку, але трымаць яго ў "чорным целе", каб ён крый божа ня стаў прэзыдэнтам Расеі і ня зьеў лішняга кавалку”.



Лідэр расейскай партыі “Дэмакратычны саюз” Валерыя Навадворская– пра магчымую падтрымку Лукашэнкі пераемнікам Пуціна

***

“Мы катэгарычна адмовіліся размаўляць у прысутнасьці апэратараў. Яны выдалілі прадстаўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў. Спадар Найдзенка сказаў, што камэра ГУУС павінна застацца, бо пазьней здымкі могуць быць выкарыстаныя ў судзе. На што мы адказалі, што неаднаразова такія матэрыялы выкарыстоўваліся дзеля дыскрэдытацыі ўсіх дэмакратычных сілаў, таму мы катэгарычна адмаўляемся весьці перамовы ў прысутнасьці тэлеапэратара. Нам адказалі: калі ня хочаце, тады гэта вашы праблемы”.



Намесьнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч – пра неадбытыя перамовы арганізатараў Чарнобыльскага шляху з уладамі

***

"Часам там масавыя мерапрыемствы, я маю на ўвазе Расею, Кіргізстан, часткова Ўкраіну, калі браць “сіні” спэктар дэманстрантаў, якраз гэтыя масавыя выступленьні арганізаваныя часьцей спэцслужбамі. Мэта іх — якраз не дэмакратычнае волевыяўленьне людзей, а якраз наадварот — як гэта ні парадаксальна, гэта праява тых слабых бакоў, якія ёсьць у дэмакратыі, калі ўсе людзі роўныя перад законам. І гэта выкарыстоўваюць спэцслужбы”.



Выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі
XS
SM
MD
LG