Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літву на Эўрабачаньні прадставіць сьпявачка з беларускім прозьвішчам


Ганна Соўсь, Менск У Менск прыяжджае рок-гурт 4FUN, пераможца літоўскага нацыянальнага конкурсу Эўрабачаньня.

Рок-гурт 4FUN пачаў выступаць пад гэтай назвай у 2001 годзе, хаця сцэнічны вопыт сьпявачкі і лідэркі гурту Юліі Рытчык – амаль 13 гадоў. Гурт выступае ў клюбах жывой музыкі і на розных музычных фэстывалях ў Літве і суседніх зь ёй дзяржавах.

У рэпэртуары гурту разнастайная паводле стылю музыка – ад рок-н-ролу да дыска. У Юліі Рытчык дзьве вышэйшыя адукацыі -- праграмістка і выкладчыца ангельскай мовы. Яна ўжо 11 гадоў працуе настаўніцай ангельскай мовы ў сярэдняй школе.

Сёлета 4FUN ўдзельнічаў ў нацыянальным літоўскім адборы на конкурс Эўрабачаньня ўжо трэці раз. Хаця ў Літве гурт вядомы больш аматарам жывой, чым прыхільнікам поп-музыкі, прапанаваная лірычная баляда «Love or Leave» ("Кахай альбо сыходзь”, музыка і тэкст Ю. Рытчык) заваявала большасьць сымпатый як сяброў прафэсійнага журы, так і тэлегледачоў.

Унікальнае ў Літве прозьвішча Рытчык дасталася Юліі ад першага мужа Дзьмітрыя Рытчыка, дзед якога быў беларусам.

XS
SM
MD
LG