Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча звольнілі з працы


Алег Грузьдзіловіч, Менск 18 красавіка прэзыдыюм Менскай абласной калегіі адвакатаў задаволіў заяву Ігара Рынкевіча аб звальненьні паводле ўласнага жаданьня. Цяпер ужо былы адвакат экс-кандыдата на прэзыдэнта заўважае, што яго нават не паклікалі на прэзыдыюм і не паведамілі час паседжаньня. Напярэдадні Ігара Рынкевіч не выключаў, што адклікае сваю заяву, паколькі зьмяняліся абставіны.

Пра рашэньне аб звальненьні Ігар Рынкевіч даведаўся сёньня а 18 гадзіне вечара.

Ігар Рынкевіч гэтак тлумачыць сваё рашэньне аб звальненьні. Паводле яго інфармацыі, Міністэрства юстыцыі аказвала ціск на калегію адвакатаў з тым, каб яго звольнілі. Асноўная прычына звальненьня – ня даць яму далей абараняць Аляксандра Казуліна і перадаваць у мэдыі заявы экс-кандыдата. І таму ён сам вырашыў напісаць заяву, каб не ствараць праблемаў для сваіх калегаў-адвакатаў.

Ігар Рынкевіч больш за год абараняў Аляксандра Казуліна. За гэты час яго спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці нібыта за парушэньне грамадзкага парадку. Таксама на яго наклалі два дысцыплінарныя спагнаньні. Сёньня раніцай Ігар Рынкевіч падаў скаргу ў апэляцыйную камісію Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, у якой прасіў адмяніць другое дысцыплінарнае пакараньне. “Задавальненьне гэтай скаргі дазволіла б пазьбегнуць абвінавачваньня ў “сыстэмнасьці“ парушэньняў з майго боку”, кажа Ігар Рынкевіч.

Ён заявіў, што адвакацкія паслугі Аляксандру Казуліну згодны аказваць адвакат Зьміцер Гарачка, які абараняў экс-кандыдата падчас суду ў ліпені 2006 году. Таксама Ігар Рынкевіч разьлічвае абараняць Аляксандра Казуліна як грамадзянін паводле даверанасьці.

Ён паведаміў Свабодзе, што пасьпеў выканаць усе даручэньні, на якія было заключанае пагадненьне са сваякамі Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG