Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брыфінг у Вашынгтоне: Што зьмянілася ў Беларусі за апошні год?


Радыё Свабода Сёньня ў Вашынгтонскім бюро Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа адбыўся брыфінг на тэму “Кастрычніцкая Плошча праз год: Што зьмянілася ў Беларусі?”. На пытаньні журналістаў адказвалі палітоляг Віталь Сіліцкі і аглядальнік нашага радыё Ян Максімюк.

Ці магчымая трансфармацыя беларускага рэжыму? Ці гатовы афіцыйны Менск да пашырэньня кантактаў з Захадам? Якая сытуацыя зь незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі? Ці дастаткова апэратыўна рэагуе апазыцыя на такія падзеі, як энэргетычны канфлікт з Расеяй?

На гэтыя ды іншыя пытаньні журналістаў і палітыкаў беларускія госьці адказвалі паўтары гадзіны. Адразу пасьля заканчэньня брыфінгу Ян Максімюк па тэлефоне з Вашынгтону падзяліўся ўражаньнямі ад брыфінгу:

– Агульная зацікаўленасьць заўсёды такая самая – “калі ж у Беларусі наступяць нейкія зьмены?” Іх цікавіла ўнутраная сытуацыя, дынаміка суадносінаў паміж рэжымам і апазыцыяй, а таксама пытаньне як людзі ставяцца да аб''яднаньня з Расеяй, пра якое ўвесь час гаворыць беларускі прэзыдэнт.

Думаю, што найбольш нечаканай для амэрыканцаў была інфармацыя, што больш за 80% кіруючай эліты ў Беларусі ня хоча ніякага аб''яднаньня з Расеяй і. паводле апытаньня, галасавала б супраць такога аб''яднаньня, калі б рэфэрэндум праходзіў бліжэйшымі тыднямі. Тымчасам як сярод звычайных беларусаў ня хоча гэтага аб''яднаньня каля 30%. Гэтак Беларусь паўстае ў крыху іншай пэрспэктыве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG