Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выказала спачуваньні амбасадзе ЗША


Радыё Свабода У МЗС Беларусі намесьніку амбасадара ЗША Джонатану Муру ўручылі ноту са спачуваньнямі амбасадзе ЗША і ўсяму амэрыканскаму народу ў сувязі з гібельлю студэнтаў і выкладчыкаў тэхналягічнага ўнівэрсытэту штату Вірджынія. Пра гэта паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС.

Нагадаем, што 16 красавіка 23-гадовы студэнт вірджынскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту расстраляў на тэрыторыі ўнівэрсытэцкага гарадку 32 чалавекі і параніў каля 30 чалавек. Пасьля гэтага ён забіў сябе. Паліцыянты ідэнтыфікавалі забойцу, як паўночнакарэйскага студэнта Чо Сын Хі. Прэзыдэнт ЗША абвясьціў нацыянальную жалобу да канца гэтага тыдня.

• Ахвярамі трагедыі ў Вірджыніі сталі грамадзяне многіх краін • Узмацненьне аховы ВНУ ў Беларусі – адказ на трагедыю ў ЗША
XS
SM
MD
LG