Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узмацненьне аховы ВНУ ў Беларусі – адказ на трагедыю ў ЗША


Радыё Свабода Міністэрства адукацыі Беларусі раіць ВНУ ўкараняць сыстэму аховы на ўваходах у будынкі. Пра гэта паведаміў сёньня міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Камэнтуючы трагедыю ў Тэхналягічным ўнівэрсытэце штата Вірджынія (ЗША) 16 красавіка, калі злачынца расстраляў студэнтаў і выкладчыкаў, міністар адукацыі зазначыў, што каб пазьбегнуць такіх інцыдэнтаў, неабходна "дакладная і плянамерная прафіляктыка". Паводле яго, пры ўзаемадзеяньні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і іншых службаў" у Беларусі праводзіцца работа па выяўленьні асоб, схільных да правапарушэньняў".

Міністар паведаміў, што некаторыя школы скарысталі паслугі прыватных ахоўных фірм, але іх пакуль няшмат. У ВНУ значна складаней абмежаваць доступ у памяшканьні. Міністар зазначыў, што ВНУ рэкамэндавана ўводзіць сучасную прапускную сыстэму, якая ўжо зьявілася ў некаторых навучальных установах.
XS
SM
MD
LG