Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Юрась Губарэвіч


Радыё Свабода У чацьвер, 19 красавіка, ад 09.00 да 10.00 раніцы са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць лідэр Берасьцейскай абласной філіі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч.

Яму 29 гадоў, нарадзіўся ў Белаазёрску, у сям’і інжынэраў-будаўнікоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі. У 2000 годзе скончыў энэргетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 2003 – магістратуру Львоўскага рэгіянальнага інстытуту дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі дзяржаўнага кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны.

Прымаў удзел у аргкамітэце Маладога Фронту, быў сябрам яго Цэнтральнай Рады, выканаўчым сакратаром Беларускага студэнцкага прафсаюзу "Салідарнасьць", рэгіянальным каардынатарам Моладзевага інфармацыйнага цэнтру. У 2003-2007 гадах – дэпутат, намесьнік старшыні Белаазёрскага гарадзкога Савету дэпутатаў.

З 2003 году – старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Што найперш хвалюе Юрася Губарэвіча сёньня?

– Ідэя правесьці папярэднія кангрэсы ў рэгіёнах, гэта, канечне, ёсьць спробай выйсьці з тупіку. Але, на маю думку, разборкі, якія зараз адбываюцца паміж лідэрамі партый у Менску, перакінуцца на ўзровень рэгіёнаў.

Пытаньні Юрасю Губарэвічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG