Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве расьсьледуюць справу “Маладога фронту”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў пракуратуры Кастрычніцкага раёну Магілёву дапытвалі моладзевых актывістаў Тацяну Буланаву, Максіма Азарава і Расьціслава Панкратава. Паводле пратаколу, яны зьяўляюцца сьведкамі ў справе “Маладога фронту”.

Вось што паведаміў пра сёньняшні допыт Максім Азараў:

“Вось толькі што з пракуратуры. Дапытваў старшы сьледчы пракуратуры Карпікаў. Мы заявілі: “Да таго, што пісалі ў КДБ, новага нічога больш ня можам патлумачыць”. Ён гэта напісаў, мы падпісалі”.

Допыту ў пракуратуры папярэднічалі затрыманьні моладзевых актывістаў у ноч з 16 на 17 сакавіка. У асабістых рэчах Тацяны Буланавай, Расьціслава Панкратава і Максіма Азарава міліцыянты знайшлі ўлёткі “Свабоду Дашкевічу”.

Крыху раней усіх траіх выклікалі на допыт у КДБ па Магілёўскай вобласьці.

Максім Азараў — вучань выпускной клясы 34-й сярэдняй школы ў Магілёве.

Расьціслаў Панкратаў таксама сёлета заканчвае Магілёўскі дзяржаўны ліцэй №1. Хлопцу няма яшчэ шаснаццаці гадоў. Але, як кажа Расьціслаў, сёньня яго дапытвалі — і бацькоў пры ім не было.

“Маці працуе. Я хадзіў бяз маці сёньня. Ён задаваў тыя ж пытаньні, што і ў КДБ: дзе вучуся, чым займаюся, хто бацькі?” — апавёў Расьціслаў.

Таксама сёньня ў пракуратуры Кастрычніцкага раёна Магілёва дапытвалі і моладзевую актывістку Тацяну Буланаву. Яна студэнтка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Тацяна гаворыць, што адмовілася падпісваць пратакол допыту:

“Чаму я мушу падпісваць тое, чаго не разумею? Запытваю ў яго: “Хіба я такое гаварыла?” — “Не”, — адказвае. Ён напісаў менавіта тое, за што можна зачапіцца. Таму я і заявіла, што ня буду падпісваць гэтага пратаколу”.

Гаварыць пра прычыны гэтага інцыдэнту сьледчы Сяргей Карпікаў адмовіўся. Не камэнтуе ён і допыту непаўналетняга.

А вось якое меркаваньне пра сытуацыю ў Магілёве ў праваабаронцы Алега Гулака:

“Калі справа заведзеная, то бюракратычная машына закруцілася. У дадзеным выпадку праваахоўныя органы абавязаныя праводзіць нейкія мерапрыемствы. Гэтым тлумачыцца допыты і ў дадзеным выпадку.

Але ж усё гэта разам — частка кампаніі запалохваньня моладзі. Гэта выклікана актыўнасьцю маладых актывістаў 25 сакавіка й цяпер, напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG