Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны чэмпіянат Эўропы 2012 году пройдзе ў гарадах Украіны і Польшчы


Уладзімер Глод, Менск Гэтак вырашыў сёньня выканкам эўрапейскай фэдэрацыі футболу на сваім паседжаньні ў Кардыфе. На ім разглядаліся тры заяўкі: сумесныя ад Украіны і Польшчы, ад Харватыі і Вэнгрыі, а таксама асобная ад Італіі.

Першы тур не выявіў пераможцу. У другім, калі спаборнічалі Ўкраіна з Польшчай супраць Італіі, бальшыня галасоў была на карысьць сумеснай заяўкі.

Гульні фінальнай часткі эўрапейскага першынства пройдуць у чатырох польскіх гарадах: Варшаве, Уроцлаве, Гданьску і Познані, і чатырох украінскіх: Данецку, Днепрапятроўску, Кіеве ды Львове.
XS
SM
MD
LG