Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падкамітэт ПАРЭ заклікаў беларускую апазыцыю да дзеяньняў


Радыё Свабода Па выніках учарашняй дыскусіі падкамітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі з выступіў заявай.

Падкамітэт ПАРЭ выказаў перакананьне, што ўзмацненьне дэмакратычных сілаў Беларусі з’яўляецца неабходнай і абавязковай умовай дзеля дэмакратызацыі краіны. Падкамітэт заклікаў да тэрміновых крокаў у гэтым накірунку, якія б дазволілі пераадолець ідэалягічныя адрозьненьні, дасягнуць і зьберагчы адзінства.

У гэтым кантэксьце падкамітэт ПАРЭ вітаў вынікі Віленскай сустрэчы прадстаўнікоў беларускай апазыцыі (11-12 красавіка), у прыватнасьці рашэньні аб умовах правядзеньня другога Кангрэсу дэмакратычных сілаў у траўні 2007 году i аб больш шырокім удзеле рэгіянальных структур у падрыхтоўцы кангрэсу.

Падкамітэт ПАРЭ заклікаў дэмакратычныя сілы дзейнічаць дальнабачна і пачаць падрыхтоўку да парлямэнцкіх выбараў 2008 году з мэтай дамагчыся максымальнай падтрымкі выбарцаў, выкарыстоўваючы пры гэтым досьвед прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году.

“Беларусы павінны быць перакананыя, што яны маюць дэмакратычную альтэрнатыву і могуць яе вольна абраць",-- заявіў падкамітэт ПАРЭ і запэўніў, што будзе імкнуцца, каб праблема дэмакратызацыі Беларусі заставалася на высокім месцы ў парадку дня Асамблеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG