Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа далучыцца да міжнароднай канфэрэнцыі ў справах Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня паведаміў па тэлефоне са Страсбуру старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька пасьля сваёй сустрэчы з Міхаілам Маргелавым – кіраўніком камітэту ў міжнародных справах расейскага Савету Фэдэрацыі, кіраўніком фракцыі эўрапейскіх дэмакратаў у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы:

“У яго ёсьць зацікаўленасьць да гэтай тэмы, і мы дамовіліся працягнуць камунікацыі”.

Як мы ўжо паведамлялі ўчора, беларуская апазыцыя ў Страсбуры выступіла зь ініцыятывай правесьці восеньню буйную міжнародную канфэрэнцыю, прысьвечаную становішчу ў Беларусі. Меркавалася, што ў ёй прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх уладаў ды апазыцыі, а таксама ўплывовых міжнародных структураў.

Цяпер, як гаворыць Анатоль Лябедзька, “калі краіны-суседзі Беларусі праявяць павышаную зацікаўленасьць да канфэрэнцыі, іх удзел у ёй выглядае таксама мажлівым”.

Сёньня ў Страсбуры на сэсіі ПАРЭ з дакладам пра становішча з правамі чалавека ў Эўропе выступае вядомы кіпрыйскі дэпутат Хрыстас Пургурыдэс, які раней быў спэцдакладчыкам у справах зьніклых у Беларусі.

Глядзіце таксама:

Спэцдакладчык Рыгоні мяркуе прыехаць у Беларусь

Ці выпрацуе Эўропа кансалідаваную пазыцыю адносна Беларусі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG