Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве дапытваюць моладзевых актывістаў


Радыё Свабода Сёньня ў пракуратуры Кастрычніцкага раёна Магілёва дапытваюць моладзевых актывістаў Тацьцяну Буланаву, Максіма Азарава і Расьціслава Панкратава.

Ад 10 гадзінаў раніцы знаходзіўся ў кабінэце старэйшага сьледчага пракуратуры С.Карпікава Максім Азараў.

“Перадусім сьледчага цікавяць сьведчаньні, ці маем мы стасункі з лідэрамі “Маладога фронту” ў Менску, у прыватнасьці, з Барысам Гарэцкім, Зьміцерам Хведаруком, Настай Палажанка і іншымі,” – паведаміў Радыё Свабода Максім Азараў

Са словаў Максіма Азарава, сьледчы Карпікаў таксама дапытвае непаўналетняга Расьціслава Панкратава. Бацькоў хлопца ў пракуратуру не выклікалі.

Таксама сёньня ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна Магілёва выклікана моладзевая актывіста Тацяна Буланава.

У ноч з шаснаццатага на сямнаццатага красавіка Тацяна Буланава, Максім Азараў ды Расьціслаў Панкратаў былі затрыманыя на вуліцы. Міліцыянты абвінавацілі іх у тым, нібыта яны расклейвалі ўлёткі “Свабоду Дашкевічу”.

Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG