Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрабавалі “Свабоду Дашкевічу!” – пойдуць на допыт


Радыё Свабода Сёньня ў Магілёўскай пракуратуры дапытаюць як сьведкаў у справе “Маладога фронту” моладзевых актывістаў Тацяну Буланаву, Максіма Азарава ды непаўналетняга Расьцілава Панкратава. Позвы з пракуратуры яны атрымалі ў мінулую пятніцу.

У ноч з шаснаццатага на сямнаццатага красавіка Тацяна Булава ды Максім Азараў дзьве з паловай гадзіны правялі ў Ленінскай управе ўнутраных справаў. Іх затрымалі і зьвінавацілі ў распаўсюджаньні ўлётак “Свабоду Дашкевічу”.

Моладзевыя актывісты не хаваюць таго, што менавіта яны расклейвалі тыя ўлёткі. Пры гэтым адзначаюць тое, як адбывалася затрыманьне. Міліцыянты не бачылі таго хто расклейваў улёткі. Яны спынялі ўсіх хто выклікаў падазрэньне і аглядалі іхныя асабістыя рэчы. Тацяна Буланава і Максім Азараў адмовіліся выконваць патрабаваньні міліцыянтаў і былі дастаўленыя ў пастарунак. Там у асабістых рэчах моладзевых актывістаў міліцыянты знайшлі шаснаццаць улётак “Свабоду Дашкевічу” і хацелі іх без пратаколу канфіскаваць. Гаворыць Тацяна Буланава:

(Буланава): “Я хацела, каб яны мне вярнулі ўлёткі і толькі дзеля таго, каб іх не вяртаць міліцыянт проста пералічыў іх і стаў складаць пратакол. У гэтым пратаколе нават не напісана, што ўлёткі нашы і што іх узялі ў нас. Атрымоўваецца, што яны садралі адну ўлётку са слупа і сказалі, што калі нешта будзе ўзбуджана, яны будуць выкарыстаныя як рэчавыя доказы.”

А пятай гадзіне раніцы моладзевых актывістаў без улётак адпусьцілі дамоў.

Раней, 13 сакавіка Тацяну Буланаву, Расьціслава Панкратава ды Максіма Азарава ўжо дапытвалі ў Магілёўскім КДБ. 23 сакавіка Кастрычніцкі суд Магілёва сваёй пастановай зьняволіў Максіма Азарава на сем сутак адміністратыўнага арышту. Паводле міліцыянтаў, моладзевы актывіст нібыта лаяўся зь мінакамі.



• Рэне ван дэр Ліндэн падтрымаў маладафронтаўцаў
XS
SM
MD
LG